Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 декабря 2017 г. 00:50

210

5

Гэтая кніга, як прызнаецца аўтар, пісалася чвэрць стагоддзя. Беластоцкі гісторык Алег Латышонак сабраў у ёй свае эсэ, газетныя артыкулы і інтэрв’ю, які з’яўляліся з 1982 года ў перыядычным друку, у тым ліку падпольным. Кніга называецца “Беласток-Полацак”. Беласток – горад, у якім аўтар жыве і дзе былі напісаны асноўныя тэксты гэтай кнігі. Полацак - горад, які для аўтара кнігі “па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху”.

Кніга пачынаецца артыкуламі, якія былі змешчаны ў падольных выданнях “Салідарнасці”, за саўдзел і распаўсюд гэтых друкаў Алег Латышонак патрапіў за краты ў камуністычнай Польшчы.

Ад першых публікацыяў асноўнай тэмай яго эсэістычных і журналісцкіх матэрыялаў стала Беларусь і беларускі рух у Польшчы. Калі хтосьці думае, што лёс беларускага руху на Беласточчыне ў другой палове XX стагоддзя быў бясхмарны і спрыяльны з боку мясцовых уладаў, той вельмі моцна памыляецца. Каб мець даклаўнае ўяўленне пра паўставанне беларускага руху ў 80-х гадах варта прачытаць першы раздзел кнігі “Пра Беласточчыну”. Тут можна, напрыклад, даведацца, што Беларускае аб’яднанне студэнтаў удалося зарэгістраваць толькі праз дзевяць гадоў, пасля яго стварэння.

У пачатку 90-х Латышонка хвалявалі праблемы нацыянальнага атаясамлення карэнных жыхароў Падляшша, а таксама палітычнага, рэлігійнага адукацыйнага і культурнага жыцця беларусаў Беласточчыны.

Нямала ў кнізе і чыста культурніцкіх матэрыялаў – напрыклад, пра літаратараў з літаб’яднанне “Белавежа”, пра асобных пісьменнікаў, пры іх кнігі.

У раздзеле “Пра Беларусь” сабраныя матэрыялы пра ўласна краіну Беларусь, напісаныя Латышонкам напачатку 90-х. Як прызнаецца аўтар кнігі, яму не раз надаралася ў друку тлумачыць для палякаў, што такое беларусы і ў чым асаблівасць іх краіны.

А заканчваецца кніга шырокавядомым эсэ Алега Латышонка “Доўгае вяртанне да Полацка”, якое было змешчана ў Полацкім нумары часопіса “Arche”, які выйшаў у 2004 годзе.