Автор
Ирина Богданович

Ірына Эрнстаўна Багдановіч

  • 7 книг
  • 1 подписчик
  • 2 читателя
3.8
3оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
3оценки
5 0
4 3
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Новинки Ирины Эрнстовны Богданович

  • Залатая горка Ірына Багдановіч
    ISBN: 978-985-7144-39-6
    Год издания: 2016
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках. Кнігу дапаўняе біябібліяграфічны раздзел, дзе Ірына расказвае пра сябе, а рознабаковы характар яе творчасці падаецца ў пагадовым спісе публікацый.

  • Душа лістападу Ірына Багдановіч
    ISBN: 978-985-7007-81-3
    Год издания: 2012
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    У кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтаркі аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыенцірах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Асноўныя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў “Старапольскае рэха Беларусі”, які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVІІІ — ХІХ стагоддзя, знакавыя ў сваім часе і актуальныя для разумення культурнай поліфанічнасці айчыннай літаратуры азначанага перыяду.
  • Сармацкі альбом Ірына Багдановіч
    Год издания: 2004
    Язык: Белорусский
  • Вялікдзень Ірына Багдановіч
    Год издания: 1993
    Издательство: Беларуская каталіцкая грамада
    Язык: Белорусский
  • Фрэскі Ірына Багдановіч
    ISBN: 5-340-00186-5
    Год издания: 1989
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі, але i падкрэсліваецца тэма пераемнасці пакаленняў.
  • Янка Купала і рамантызм Ірына Багдановіч
    ISBN: 5-343-00128-9
    Год издания: 1989
    Издательство: Навука і тэхніка
    Язык: Белорусский
    Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі. Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам i студэнтам-філолагам, настаўнікам сярэдніх школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.
  • Чаравікі маленства Ірына Багдановіч
    Год издания: 1985
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі i Максіма Багдановіча.